Акцыя «Тыдзень беларускай мовы»
Паважаныя сябры!
Рады паведаміць, што 18 ліпеня ў крамах VPLab Outlet стартуе акцыя «Тыдзень беларускай мовы». Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах падтрымкі нашых спартсменаў на летніх Алімпійскіх гульнях 2016.
Цягам тыдня вас чакаюць спецыяльныя прапановы, зніжкі, розыгрышы і конкурсы ад VPLab!
А таксама адбудзецца незабыўная дэгустацыя са спецыяльным госцем - Футбольным клубам “Крумкачы”!!! Вось ужо другі год гэта каманда, хутка прарабіўшая шлях ад аматарскага футбола да вышэйшай лігі беларускага чэмпіянату, з'яўляецца адным з галоўных ньюсмейкераў беларускага спорту.
Прыходзьце ў нашы крамы з 18 па 24 ліпеня, зараджайцеся пазітыўнай сяброўскай атмасферай, дэгустуйце прадукцыю, кантактуйце са спартсменамі, удзельнічайце ў конкурсах, перамагайце і атрымлівайце падарункі!
Увесь тыдзень мы будзем гаварыць на беларускай мове! Упэўненыя, Вы атрымаеце сапраўднае задавальненне ад мерапрыемства і нашай роднай мовы!
Кожнага, хто прыйдзе ў вопратцы з беларускай сімволікай, чакае спецыяльны прыз!
А пры куплі тавараў у крамах SYMBAL.BY называй прома-код OKFITSPORT і атрымай ЗНIЖКУ 10% на ўсе тавары, акром акцыйных.